У Беларусі 14 медалёў пасля першага дня II Еўрапейскіх гульняў
Беларускія спартоўцы заваявалі 14 медалёў у першы дзень II Еўрапейскіх гульняў, чатыры з іх былі вышэйшай вартасці.
Па дзве залатыя ўзнагароды былі заваяваны ў акрабатыцы і самба, піша tut.by. У актыве нашай каманды таксама два срэбраныя медалі: у самба і стральбе з лука.
Часцей за ўсё беларусы падымаліся на трэцюю прыступку п’едэстала. Восем бронзавых узнагарод былі сумарна здабытыя ў чатырох відах спорту: самба, акрабатыцы, веласпорце на шашы і мастацкай гімнастыцы. Гэта дае магчымасць Беларусі займаць другое месца ў медальным заліку. Першае ж упэўнена ўтрымлівае Расея.
Беларускае Радыё Рацыя
