У Беларусі шэсць узнагарод у біятлоне на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане
Беларускія атлеты завяршылі выступленне ў спаборніцтвах па біятлоне на XII Паралімпійскіх гульнях і заваявалі шэсць узнагарод у гэтым відзе спорту.
Залаты медаль у беларускай камандзе ўдалося заваяваць Юрыю Голубу ў катэгорыі атлетаў са слабым зрокам у гонцы на 12,5 км. Ён змог таксама стаць другім у спрынце на 7,5 км, яшчэ адно серабро ў скарбонку прынёс Дзмітрый Лобан. Тры бронзавыя медалі на рахунку жанчын: Лідзіі Графеевай, двухразовага прызёра Гульняў у Пхёнчхане, і Святланы Саханенка.
Па колькасці медалёў у біятлонным турніры Паралімпіяды беларускія спартсмены занялі чацвёртае месца – адна залатая, дзве сярэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды. Лепш выступілі толькі страляючыя лыжнікі з Украіны – 14 медалёў, Расіі – 11 і ЗША – 7.
Беларускія паралімпійцы прадоўжаць выступленне ў Пхёнчхане ў спаборніцтвах па лыжных гонках. Завершацца зімовыя Гульні для атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі 18 сакавіка.