У Беластоку прайшоў міжнародны стралковы турнір
Лепшыя стралкі Польшчы, Беларусі, Украіны, Літвы ды Латвіі разыгралі прызы стралковага турніру «Polish Open 2015», які праходзіў у Беластоку.
Галоўны прыз, аўтамабіль, дастаўся на гэтым разам украінскай спартоўцы Вользе Галубчэнка. У фінале яна змагла стрэліць з вінтоўкі лепш, чым змог гэта зрабіць з пнеўматычнага пісталета славуты беларускі стралок, галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Басінскі.
Вольга Галубчэнка:
— Было складана, бо я разумела, якія ў яго ёсць рэгаліі і заслугі. Было вельмі цяжка, і сэрца білася, як ніколі. Але я змагла: зрабіла без стратаў, на адны 10-кі. Я вельмі задаволеная.
У сваю чаргу Ігар Басінскі выказаў намер і ў наступным годзе прыехаць у Беласток, каб пазмагацца за галоўны прыз.
— Вінтоўка пастаяннае выйграе, бо з пісталета страляць нашмат цяжэй. З вінтоўкі лягчэй трапіць у 10 чым з пісталета. Але не апускаць жа рукі, трэба змагацца да канца.
Як адзначыў кіраўнік беластоцкага стралковага клуба “Калібр” Уладзімір Аляксеюк, у турніры прынялі ўдзел каля 450 стралкоў, у тым ліку 180 замежных стралкоў і 150 польскіх. Беларусы выйгралі прыз за стральбу з пнеўматычнага карабіну з 60 стрэлаў, а польская зборная апынулася мацнейшай ва ўсіх астатніх катэгорыях.
[Not a valid template]
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фоты аўтара