У Беластоку завершыўся Кубак народаў па баскетболе
Трэцяе месца ў баскетбольным Кубку народаў у Беластоку заваявала каманда Дзіцяча-юнацкай спартовай школы Гародні. Маладыя гарадзенцы перамаглі ў матчы за трэцяе месца літоўскую каманду з Друскенікаў з лікам 53-47. А трэцім снайперам турніру стаў гарадзенец Ягор Комлях, ён набраў 61 ачко.
Кажа трэнер беларускай каманды Аляксей Пракапенка:
– Вельмі моцны турнір. Моцныя каманды. Ідзе барацьба за кошт трэнерскай думкі, за кошт характара спартоўцаў. Вельмі моцны турнір індывідуальна і камандна.
У змаганнях прынялі ўдзел 8 камандаў з Польшчы, Літвы, Латвіі і Беларусі. Пераможцам Кубка народаў у Беластоку стала літоўская каманда СКМ Вільня.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток