У Беластоцкай «Ягелоніі» новы трэнер
Ірэнэуш Мамрот стаў у сераду новым трэнерам футбольнай каманды „Ягелонія Беласток”.
46-гадовы Мамрот падпісаў кантракт з беластоцкім клубам на год і замяніў Міхала Пробежа, які пасля сезона пакінуў каманду з Беластока.
Раней Ірэнэуш Мамрот быў трэнерам каманды «Хробры Глогув» з польскай першай лігі. Як ён сам кажа, пераход у „Ягелонію” з’яўляецца для яго вялікім выклікам.
— У спартовым жыцці ўсё адбываецца дынамічна і вельмі хутка. Таму і тут я меў хутка дзейнічаць. Аніводзін трэнер не меў бы тут надта шмат часу. Трэба хутка пачынаць трэніроўкі, бо неўзабаве Ліга Еўропы.
«Ягелонія Беласток» закончыла спаборніцтвы ў Чэмпіянаце Польшчы на другім месцы. Чарговы сезон пачынаецца ў сярэдзіне ліпеня. А ўжо 29 чэрвеня Ягелонія выступіць у адборах да Лігі Еўропы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток