У Бельску-Падляшскім узнагародзілі лепшых спартоўцаў
Дыпломы i кубкі атрымалі спартоўцы з Бельскага павету. Уганараванне зладзіла рэдакцыя двухтыднёвіка «Падляшскія весткі» («Wieści Podlaskie»).
Сярод узнагароджаных быў Давід Ткачук з Комплексу школ №3 імя Яраслава Кастыцэвіча:
– Я ўзнагароджаны за 1-е месца па бегу ў катэгорыі „Гімназія”. Я займаюся лёгкай атлетыкай і заахвочваю сваіх сяброў займацца спортам.
Узнагароды атрымалі спартоўцы ў катэгорыях «Пачатковая школа», «Звышгімназійныя школы», «Старэйшына» ды «Ганаровы спартовец». «Падляшскія весткі» («Wieści Podlaskie») ужо ХІІ раз ладзяць уганараванне самых лепшых у галіне спорту.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара