У Берасці прайшло першае гарадское футбольнае дэрбі
Клубы “Рух” і “Дынама” высвятлялі, хто з іх пройдзе ў 1/8 розыгрыша Кубка Беларусі.
Сустрэча завершылася перамогай “Дынама” з лікам 0:1. Адзіны гол забіў паўабаронца „Дынама” Уладзіслаў Васільеў.
Каментуе галоўны трэнер каманды – пераможцы Марцэл Лічка:
– Я задаволены. У другім тайме, што я планаваў, тое і зрабілі. Мы хацелі і паказалі добрую гульню. Стараліся дапамагаць адзін аднаму на полі. Улад забіў гол.
Сустрэча адбывалася на стадыёне „Берасцейскі”, а згодна інфармацыі by.tribuna.com, матч наведалі 5600 гледачоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце