У Чаромсе – спаборніцтвы Балотнай лігі чэмпёнаў па футболе



16 камандаў з усяго свету і тоны гразі на футбольнай пляцоўцы. 25-га ліпеня ў Чаромсе пройдуць спаборніцтвы Балотнай лігі чэмпёнаў па футболе.

Паўдзельнічаць у турніры запрашаюць арганізатары і футбалісты сёлетняга чэмпіёна свету, каманды з Падляшша „Torfowy Dr Tusz”.

Яшчэ ёсць свабодныя месцы ў некаторых камандах.

„Футбол у гразі гэта больш забава, чым сапраўдныя спаборніцтвы, аднак у гэтым спорце абавязваюць правілы гульні”, –  кажа арганізатар і сябра каманды „Torfowy Dr Tusz” Мірэк Самосюк.

Бруд патрапіць у нос, у рот, але нельга нервавацца, трэба ўсміхацца.

Падчас Балотнай лігі чэмпіёнаў у Чаромсе выступяць каманды з Польшчы, Афрыкі а таксама чэмпіён Беларусі. Турнір пройдзе адначасова з фестывалем „З вясковага панадворка” ў Чаромсе.

Беларускае Радыё Рацыя