У Чаромсе рыхтуецца турнір па балотным футболе
Чэмпіёны свету арганізуюць турнір у Чаромсе. Каманда балотнага футболу з Беластоку «Torfowy DrTUSZ», якая ў мінулым годзе ў Турцыі заваявала залатую медаль на чэмпіянаце свету запрашае да ўдзелу ў «Swampions soccer league”. Міжнародны турнір па футболе ў балоце пройдзе 22-24 ліпеня ўжо другі раз у Чаромсе ў Падляшскім ваяводстве. „Гэта выдатная гульня і неабмежаваная інтэграцыя,” – гавораць адзін з арганізатараў Пётр Бэндюк.
– Але памятаем, што гэта спорт аматарскі. Гуляюць і жанчыны, таксама ёсць змяшаныя каманды – мужчынска-жаночыя. Адзінае абмяжаванне – ўзрост, з 16 гадоў. Усіх без праблем запрашаем. Ведаем, што ў Беларусі высокі ўзровень такога віда спорту. Там ёсць гарады, дзе даўно ўжо ладзяцца падобныя турніры. Таму запрашаем і нашых суседзяў. Спадзяемся, што наладзім плённую супрацу.
Міжнародны турнір пройдзе паралельна з фестывалем фольк-музыкі «З вейскего Подвужа». Падрабязная інфармацыя пра турнір на сайце swampionsleague.com. Каманда «Torfowy DrTUSZ» у сярэдзіне ліпеня будзе абараняць тытул чэмпёна свету ў Фінляндыі.
[Not a valid template]
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя