У чэмпіянатах Беларусі па футболе згуляў 401 украінец



У чэмпіянатах Беларусі па футболе выступіў 401 гулец з Украіны – гэта найбольшы паказчык сярод усіх краін, за выключэннем Беларусі. На другім месцы Расея, якая паставіла ў ЧБ 393 гульцы. У топ-6 таксама Сербія (68), Грузія (54), Літва (36) і Бразілія (35).

Алег Дулуб вярнуўся ў „Крумкачы”

„Вядомы беларускі спецыяліст, настаўнік „Крумкачоў” у сезонах 2015-2016, Алег Дулуб далучыўся да трэнерскага штабу Сяргея Кузьмініча ў якасці кансультанта,” – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы менскага клуба.

На фінал Кубка Беларусі прададзена ўжо 1500 квіткоў. Цана – ад 4 да 8 рублёў

На фінальны матч Кубка Беларусі, у якім 24 мая згуляюць берасцейскае „Дынама” і БАТЭ, рэалізавана ўжо каля 1500 квіткоў. Паядынак пройдзе на сталічным стадыёне „Дынама”. Пачатак у 17.00. Зыходзячы з эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася ў краіне, а таксама з улікам рэкамендацый, атрыманых ад Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, у продаж запушчаныя 25 адсоткаў квіткоў ад агульнай колькасці месцаў на арэне. Рассаджванне на сектарах будзе ажыццяўляцца ў шахматным парадку і на адлегласці, якая гарантуе камфортнае і бяспечнае знаходжанне гледачоў на стадыёне.

Аляксандр Глеб – другі ў рэйтынгу самых няўдалых трансфераў у трэнерскай кар’еры Пепа Гвардзьёлы

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб заняў другое месца ў рэйтынгу самых няўдалых трансфераў у трэнерскай кар’еры Хосепа Гвардзьёлы па версіі партала givemesport.com. У 2008 годзе Глеб перабраўся ў „Барселону” з лонданскага „Арсенала”. Узначаліў рэйтынг шведскі форвард Златан Ібрагімавіч. Замкнуў тройку ўкраінскі абаронца Дзмітрый Чыгрынскі.

WADA: тэрапеўтычныя выключэнні не ўплываюць на заваёву медалёў Алімпійскіх гульняў

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) не выявіла сувязі паміж ужываннем спартоўцамі тэрапеўтычных выключэнняў на выкарыстанне забароненых прэпаратаў (TUE) і заваяваннем алімпійскіх медалёў. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце арганізацыі. Эксперты разглядалі пяць Алімпійскіх гульняў з 2010 па 2018 год, каб высветліць, заваявалі спартоўцы з выключэннем больш медалёў, чым атлеты, якія выступаюць без тэрапеўтычных выключэнняў. Вынікі даследавання паказалі, што колькасць спартоўцаў з індывідуальных відаў спорту, якія выступалі з TUE на Алімпіядах, склала менш за 1%.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sb.by