У фінале „Будаўнік” і БАТЭ-БДУ
Менскі „Будаўнік” стаў другім фіналістам мужчынскага чэмпіянату Беларусі па валейболе. Сталічны клуб у паўфінале апынуўся мацней за салігорскі „Шахцёр” і ў змаганні за залатыя медалі сустрэнецца з БАТЭ-БДУ. У паўфінальнай серыі да трох перамог мінчане апынуліся мацней за гарнякоў з лікам 3:1. Заключная, трэцяя, сустрэча ў Салігорску была перанесена на 1 красавіка з-за ўдзелу мінчан у Кубку выкліку. Госці ўпэўнена кантралявалі ход гульні, і за кошт нападу, пісьменнай абароны падначаленыя Аляксандра Сінгаеўскага змаглі дамагчыся упэўненай перамогі. У жаночым чэмпіянаце краіны другі фіналіст вызначыцца 4 красавіка, калі ў пятым матчы серыі да трох перамог „Жамчужына Палесся” сустрэнецца з берасцейскім „Прыбужжам”, пакуль кошт лік у серыі 2:2. Пераможца гэтай пары згуляе ў фінале з „Мінчанкай”.
Беларускае Радыё Рацыя