У фінале кітайскага турніру Сабаленка саступіла Шарапавай
Беларуска Арына Сабаленка ў фінале кітайскага турніру ў горадзе Цяньцзін саступіла прадстаўніцы Расеі Марыі Шарапавай.
Сустрэча выдалася дастаткова ўпартай. Сабаленка (на сёння 102-і нумар сусветнага рэйтынгу) ўпершыню ў кар’еры выйшла ў фінал турніру серыі ВТА, але змагла на роўных змагацца з тытулаванай і знакамітай Шарапавай (зараз яна з-за доўгага перапынку ў выступах толькі 86-я ракетка планеты). Першую партыю Марыя выйграла з лікам 7:5. Другі сет быў яшчэ больш напружаным. Шарапава выйграла толькі на тай-брэку 7:6 (10:8).
Беларускае Радыё Рацыя
