У фінале Лігі чэмпіёнаў пазмагаюцца „Ліверпуль” і „Тотэнхэм”



Вызначыліся абодва фіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Імі сталі брытанскія „Ліверпуль” і „Тотэнхэм”.

У аўторак „Ліверпуль” здзейсніў нешта неверагоднае. Прайграўшы першы паядынак у Барселоне 0:3 (хоць той лік і не адлюстроўваў рэальнай карціны суадносіны сілаў), мерсісайдцы здзейснілі неверагоднае. На сваім полі „Ліверпуль” перамог грозную „Барселону” на чале з Ліанелем Месі ажно 4:0 і выйшаў у фінал.

У сераду расстаўлялі кропкі над „і” амстэрдамскі „Аякс” і лонданскі „Тотэнхэм”. У першай сустрэчы на туманным Альбіёне перамаглі госці 1:0. У Амстэрдаме ў першым тайме аяксіды забілі яшчэ двойчы і павялі па суме матчаў ажно 3:0. Аднак „Тотэнхэм” і не думаў здавацца.  У другой палове высілкамі Лукаса Моўры „Тотэнхэм” параўняў лік на табло – 2:2. А на 6-й даданай хвіліне герой сустрэчы аформіў хет-трык – 3:2 на карысць лонданцаў.

Такім чынам па суме двух матчаў за кошт большай колькасці галоў на чужым полі ў фінал выйшаў „Тотэнхэм”.

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 1 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя