У Гайнаўцы прайшоў Кубак Польшчы па Nording Walking



700 асобаў узяло ўдзел у чарговых спаборніцтвах Кубку Польшчы па Nordic Walking 2014, якія на гэты раз прайшлі ў Гайнаўцы, што на Падляшшы.

DSC_0418

„У нас гэты спорт вельмі папулярны, мы маем вельмі добрыя ўмовы, каб гэтым займацца. У рэгіёне Белавежскай пушчы ёсць 150-кіламетровы шлях Nording Walking”, – кажа намеснік гайнаўскага старасты Пётр Скепка:

– Nording Walking папулярны тым, што не вымагае вялікіх грашовых затрат, купіць кійкі для аматараў, нейкія боты і толькі хадзіць. У нас трасы ёсць у Белавежскай пушчы, запрашаем жадаючых з усяго нашага Падляшскага рэгіёна, а таксама заахвочваем нашых суседзяў з Беларусі, каб таксама хадзілі па беларускіх трасах па беларускім баку мяжы.

Спаборніцтвы прайшлі на дыстанцыях 5 ды 10 кіламетраў. Таксама адбыўся паўмарафон.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара