У Гарадзенскай вобласці адмяняюць усе дзіцячыя спартовыя спаборніцтвы
Упраўленне спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкама паведамляе, што ў сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі па інфекцыі ў свеце, выкліканай каронавірусам COVID-19, прапануе адмяніць з 16 сакавіка па 6 красавіка міжнародныя, рэспубліканскія, абласныя, раённыя, гарадскія і іншыя спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў Гарадзенскай вобласці з удзелам дзяцей і падлеткаў да 18 гадоў.
У гэты перыяд таксама адмяняюцца спартыўныя мерапрыемствы з удзелам замежных спартсменаў у Гарадзенскай вобласці і выезды спартсменаў і каманд з Гарадзенскай вобласці для ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах за мяжой.
Абмежаванні не тычацца спартыўна-масавых мерапрыемстваў сярод дарослага насельніцтва.
На сайце ведамства адзначаецца, што абмежаванні з’яўляюцца прафілактычнымі і носяць часовы характар.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота oblsport.grodno.by