У Гародні аднаўляецца роварны маратон «Суседзі»
Ён стартуе 23 ліпеня ля шлюзу «Дамброўка» Аўгустоўскага каналу ён пройдзе, але са змененым фарматам.

Згадаем, што дзясяты міжнародны роварны маратон «Суседзі» быў адменены ў 2020 годзе. І ня было думкі пра ягонае аднаўленне, у часе рэпрэсіяў супраць беларускага грамадства. Зараз жа, гэтае мерапрыемства вяртаецца ў спартовы каляндар Гарадзеншчыны. Кажа наш карэспандэнт.
„Разам з роварнымі райдамі максімальная адлегласць 80 кіламетраў, будуць таксама і забеші адлегласцю да поўмаратону. Заяўкі паступілі з Беларусі, Польшчы, Расейскай „Федэрацыі”, Летувы, а таксама прадстаўнікоў далёкага замежжа: Нямеччыны, Нідэрландаў, ЗША і нават Аўстраліі. „
Ужо зарэгістравана больш за 300 удзельнікаў маратону. Ужо дзесяць гадоў, як маратон «Суседзі» з’яўляецца таксама транс памежным этапам польскага маратону «Maratone Kresowe». Спосаб рэгістрацыі на сёлетняе мерапрыемства – праз сайт https://42195.by
Беларускае Радыё Рацыя
