У Гомелі асвісталі набліжанага да Лукашэнкі Дзмітрыя Баскава
У Гомелі паўтары тысячы хакейных гледачоў асвісталі набліжанага да Лукашэнкі Дзмітрыя Баскава. Адыёзны функцыянер зараз часова ўзначальвае хакейную федэрацыю Беларусі. Ён жа быў прызначаны кіраўніком заводу акумулятарных батарэй, які будуецца ў Берасці.
Пасля фіналу Кубка Беларусі імя Руслана Салея, які выйграла менскае „Дынама”, дыктар запрасіў на лёд Баскава для ўзнагароджвання пераможцаў. У гэты момант гомельскі лёдавы палац зладзіў Баскаву сапраўдную абструкцыю.
Беларускае Радыё Рацыя
