У хакейнай Лізе чэмпіёнаў выступяць адразу два беларускія клубы
У хакейнай Лізе чэмпіёнаў 2020/2021 гадоў выступяць адразу два беларускія клубы, паведамляе championshockeyleague.com. Групавога этапу не будзе, „Юнацтва” і „Нёман” пачнуць з плэй-оф. Менчукі, як чэмпіёны краіны, мелі пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў, а гарадзенцы былі туды запрошаны арганізатарамі — узнікла патрэба замены славацкай каманды. „Нёман” у рэгулярным нацыянальным чэмпіянаце заняў другое месца, а ў плэй-оф здабыў толькі бронзу. Цікава, што раней гарадзенцы тройчы выступалі ў Лізе чэмпіёнаў і ніводнага разу не змаглі выйсці з групы. Цяпер жа гэта ім удасца, дзякуючы адмене групавога раўнда — каманды пачнуць з 1/16 фіналу (матчы будуць праходзіць дома і ў гасцях). Старт перанеслі з 3 верасня на 6 кастрычніка.
Аляксандр Карачун стаў хакеістам „Дзюсельдорфа”
Беларус Аляксандр Карачун стаў хакеістам „Дзюсельдорфа”, паведамляе прэс-служба клуба. 25-гадовы форвард будзе выступаць у вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Нямеччыны. Яго кантракт разлічаны на адзін сезон. У мінулым чэмпіянаце Карачун выступаў за нямецкі клуб „Касэль”, які гуляе ў другой лізе. У 51 паядынку ён закінуў 27 шайбаў і зрабіў 18 галявых перадачаў, яго паказчык карыснасці складаў „+25”.
Карачун прызнаўся, што яму вельмі падабаецца Дзюсельдорф. І ён хоча даказаць, што здольны выступаць на больш высокім узроўні і развівацца далей. У новым клубе яго лічаць „надзейным і моцным нападнікам” і гатовыя даць беларусу шанец, пасля паспяховага сезону ў „Касэлі”, „зрабіць наступны крок” у „Дзюсельдорфе”.
Вікторыя Азаранка саступіла Саране Кырсце
У сваім трэцім матчы віртуальнага турніру ў Мадрыдзе беларуска Вікторыя Азаранка саступіла Саране Кырсце з лікам 1:3. Азаранка, заняўшы трэцяе месца ў групе, не выйшла ў 1/4 фіналу. Онлайн-турнір па Tennis World Tour, які з 27 па 30 красавіка праводзіцца арганізатарамі камбінаванага турніру АТП і ВТА ў Мадрыдзе, прадстаўляе 300 000 еўра прызавых (па 150 000 для мужчынскага і жаночага турніраў). Прызавыя пойдуць на дапамогу тэнісістам, якія пацярпелі фінансава або фізічна з-за пандэміі каронавіруса. Арганізатары турніру асобна пералічаць 50 000 еўра ў харчовы фонд Мадрыда.
„Атлетыка” прапанаваў Эдысану Кавані кантракт на 3 гады
Нападнік „ПСЖ” Эдзінсан Кавані вядзе перамовы з „Атлетыка” пра трансфер. Пра гэта ў Твітэры паведамляе журналіст Мікола Cкіра.
„Матраснікі” прапанавалі 33-гадоваму ўругвайцу кантракт тэрмінам на 3 гады. Мадрыдскі клуб бачыць у Кавані замену форварду Дыега Коста.
Беларускае Радыё Рацыя