У Кіеве ўсталявалі помнік на магіле Бялькевіча
У Кіеве на Байкавых могілках усталявалі помнік на магіле Валянціна Бялькевіча.
Валянцін Бялькевіч – лепшы футбаліст першага дзесяцігоддзя суверэннай Беларусі. Доўгі час выступаў за менскае і кіеўскае «Дынама». Быў лідарам зборнай Беларусі. 1 жніўня яго не стала – адарваўся тромб.
Праз два гады пасля трагедыі на Байкавых могілках Кіева, на магіле Бялькевіча, дынамаўцы – сябры і аднаклубнікі Валянціна – адкрылі помнік легендзе клуба.
У студзені ў Менску адкрылі мемарыяльную дошку на доме, у якім ён нарадзіўся і жыў, а таксама правялі матч памяці.
