Фанаты правялі ў Луцку марш за еднасць Украіны



Марш фанатаў луцкай “Валыні” і днепрапятроўскага “Дняпра” за еднасць Украіны прайшоў цэнтральнымі вуліцамі Луцка. Некалькі соцень футбольных фанатаў аб’ядналіся ў сяброўскі марш перад матчам чарговага тура паміж гэтымі камандамі.

Ідучы ад Луцкага замка да стадыёна “Авангард” футбольныя фанаты і мінакі неслі наперадзе калоны расцяжку з надпісам “Адзіная краіна”, спявалі гімн, патрыятычныя песні і вядомы апошнім часам ва Украіне хіт пра прэзідэнта Расеі.

Сітуацыя на ўсходзе Украіны аб’ядноўвае зараз нават фанатаў варагуючых камандаў, зазначае адзін з арганізатараў маршу:

– Наша краіна адзіная і мы павінны ў гэты цяжкі час падтрымліваць адзін аднаго.  Мы вырашылі аб’яднацца, так як гэта зараз робяць шматлікія каманды, нават самыя варожыя. Мы лічым, што гэтай вайны не павінна быць і фанаты гэтаму спрыяюць.

Варта адзначыць, што падчас маршу супрацоўнікі міліцыі, якіх было вельмі мала, не перашкаджалі футбольным фанатам, а нават спрыялі правядзенню марша.

[youtube id=”RiGri4OC9F0″]

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара