У Мазыры БАТЭ разграміў „Славію”
У матчы 6-га туру футбольнага чэмпіянату краіны ў Мазыры БАТЭ разграміў мясцовую „Славію” – 6:0. У барысаўцаў мячы забівалі Міхаіл Гардзяйчук, Ігар Стасевіч – двойчы, Дзяніс Палякоў, Валерыяне Гвілія. А сама першае ўзяцце брамы мазырцаў было адзначана на 15-й хвіліне аўтаголам Дзяніса Кавалеўскага.
Такім чынам БАТЭ ўмацаваў сваё лідарскае становішча – пасля 6 тураў у чэмпіёна 14 ачкоў. На другое месца турніру нечакана выйшаў „Слуцк”. У суботу „цукровыя” на сваім полі ўзялі верх над ФК „Мінск” – 2:0. На 19-й хвіліне Дзяніс Образаў забіў першы мяч, на 80-й івуарыйскі форвард Сенін Себаі павялічыў перавагу случакоў. „Слуцк” мае зараз у актыве 13 пунктаў.
На трэцюю пазіцыю выйшла пакуль менскае „Дынама”, якое ў сталіцы мінімальна адолела „Гомель” – 1:0. Поспех бела-блакітным прынёс трапны стрэл Антона Сарокі на 46-й хвіліне. У дынамаўцаў, якіх днямі ўзначаліў Сяргей Гурэнка, стала 12 ачкоў.
У гэтым туры здарылася і сенсацыя. „Іслач”, якая дагэтуль толькі прайгравала, адолела на сваім полі берасцейскае „Дынама” – 3:1.
Беларускае Радыё Рацыя