У Мінспорту прэзентавалі форму да Алімпіяды ў Карэі



У Міністэрстве спорту і турызму адбылося чарговае, ужо трэцяе, паседжанне, на якім былі прадэманстраваны ўзоры мадэляў парадна-грамадзянскай формы для беларускіх спартыўных дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у ХХIII зімовых Алімпійскіх гульнях і ХII зімовых Паралімпійскіх гульнях 2018 года ў горадзе Пхенчхане (Рэспубліка Карэя).

Узоры прапанаванай формы прадставілі дызайнер Юлія Латушкіна, а таксама спецыялісты Беллегпрама.

Мяркуецца, што ў бліжэйшы час узоры адзення для беларускіх спартыўных дэлегацый будуць прадстаўлены  Аляксандру Лукашэнку.

Пры вырабе парадна-грамадзянскай формы адзення заказчыкам выступае Мінспорту, а спартыўнай – НАК, які ўжо не першы год супрацоўнічае з літоўскай фірмай Audimas.

mst.by

Фота Уладзіміра Несцяровіча