У небе над Гародняй – спаборніцтва парашутыстаў



njebaДва дні у небе над Гародняй адбываецца VII адкрыты чэмпіянат Гарадзенскай вобласці па парашутным спорце. Старэнькі АН-2 уздыме ў паветра амаль пяць дзясяткаў парашутыстаў, якія прыехалі ў горад над Нёманам з розных куткоў Беларусі. А адзінай замежнай камандай стала каманда з Літвы. Пра спабор Беларускаму Радыё Рацыя распавёў адзін з галоўнах арганізатараў мерапрыемства, кіраўнік гарадзенскага аэраклуба Канстанцін Царык:

– Спаборніцтвы арганізаваныя для маладых спартоўцаў. Мы сюды не запрашалі членаў зборнай каманды Рэспублікі Беларусь, а запрасілі моладзь, каб яны набралася досведу, каб пазнаёміліся. Скачкі будуць праходзіць па двух практыкаваннях – гэта дакладнасць прызямлення, прызямляцца будуць на востаў возера Юбілейнае, тры скачкі трэба зрабіць. І другое практыкаванне – парамаркер, калі трэба прызямліцца ў круг.

Вынікі спабораў падсумуюць у нядзелю ўвечары, а першаму дню перашкодзілі хмары і невялікі дождж, якія ссунулі праграму мерапрыемстваў на некалькі гадзін.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава