У першым фінальным матчы менскі СКА разграміў БГК



У першым фінальным матчы за тытул чэмпіёнаў Беларусі па гандболе менскі СКА ў сталіцы разграміў БГК імя Мяшкова – 33:24 (18:11). Каманда пад кіраўніцтвам Спартака Мірановіча і Аляксандра Каршакевіча з першых хвілін захапіла ініцыятыву і не дазваляла суперніку набліжацца. Лік у сустрэчы разгортваўся наступным чынам: 11:5, 15:7, 16:8, 19:14, 28:20, 33:24. Дадамо, што ў БГК з-за траўмаў не гулялі трох моцных гульцоў.

Найбольш выніковымі ў складзе СКА ў гэты дзень былі Барыс Пухоўскі – 8 галоў, Аляксандр Бачко і Мікіта Вайлупаў – па7, у БГК – Сяргей Шыловіч і Растка Стойкавіч – па 5 закінутых мячоў.

Такім чынам лік у серыі стаў 1-0 на карысць СКА. Наступны матч пройдзе ў Берасці 30 траўня.

У гэты ж дзень жаночая гандбольная каманда БНТУ-БелАЗ (трэнер Канстанцін Шаравараў), перамогшы ў Гомелі мясцовы клуб 25:22, завяршыла фінальную серыю 3-1 і стала чэмпіёнам краіны.

Беларускае Радыё Рацыя