У Пінску праходзіць Чэмпіянат Еўропы па шашках



Горад над Пінаю прымае юных гасцей з 13 краін свету. Спаборніцтвы ўрачыста распачаліся ў суботу, 2 жніўня, у спартовым комплексе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта  і працягнуцца да 7 жніўня.

Акрамя турніраў, арганізавана культурна-забаўляльная праграма. У першую чаргу гэта знаёмства з гісторыяй Пінска і прыроднымі багаццямі Палесся. Экскурсіі для знаёмства з мінуўшчынай праводзяць супрацоўнікі Музея Беларускага Палесся, а каб лепш дакрануцца да прыроды і пазнаць край, арганізаваны цеплаходныя рэйсы па Прыпяці і Піне.

Узрост удзельнікаў спаборніцтва ад 10 да 19 год, таму турнір праходзіць у чатырох групах: юніёры (1995-1997 гады нараджэння), кадэты (1998-2000 гады нараджэння), міні-кадэты (2001-2003 гады нараджэння) і надзеі (2004 год нараджэння).

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота vtyumene.ru