У Пінску праходзіць Чэмпіянат па дрыфце
3 траўня ў Пінску на стадыёне ДОСААФ распачаўся першы этап Чэмпіяната па дрыфце. Гоншчыкі паказалі майстэрства ў адзіночных і парных заездах.
Пераможцам чэмпіянату стаў дзейны дзвухразовы чэмпіён Беларусі Аляксей Вішнеўскі на аўтамабіле Nissan Silvia S15. Другое месца ў прадстаўніка менскай каманды Drift Legion Максіма Шацілы, трэцяе – у прадстаўніка Belita Racing Team Сергея Сака.
Дрыфт – від аўтаспорта, пры якім павароты праходзяць на максімальнай хуткасці у кіруючым “заносе”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя