У Пінску стварылі першую ў Беларусі акадэмію футбола



Урачыстае адкрыццё запланаванае на канец лістапада. Комплекс будавалі за кошт бізнесмэна-пінчаніна Аляксандра Зарыбкі. Акадэмія футбола ўяўляе сабою два полі са штучным пакрыццём і падагрэвам ды яшчэ два полі з натуральным пакрыццём пад манежам. На гэтым развіццё комплекса не спыніцца.

Сталіца Палесся мае амаль стогадовую традыцыю футболу. Гэты від спорту з’явіўся ды актыўна развіваўся ў Пінску амаль адразу ж пасля заканчэння Першай сусветнай вайны, адзначыў краязнаўца Эдвард Злобін:

– Футбол стаў вельмі папулярным у пачатку ХХ стагоддзя ў Пінску, які тады знаходзіўся ў складзе Польшчы. Былі створаныя клубы “Котвіца” (Якар) пінскіх маракоў і яўрэйскі клуб “Макабі”. Выкупілі землі і арганізавалі ў Пінску два футбольныя стадыёны. Клуб “Котвіца” ўваходзіў у Вышэйшую лігу польскага футбольнага чэмпіяната.

Сам бізнесоўца Аляксандр Зарыбка вучыўся гуляць у футбол у пінскіх трэнераў амаль паўстагоддзя таму. Па сённяшні дзень футбол для Пінска адзін з улюблёных відаў спорту.

Пятро Савіч, Бларускае Радыё Рацыя

Фота Медиа.Полесье