У Польшчы стартаваў футбольны сезон у экстракласе
Беластоцкая “Ягелонія” першы матч згуляе сёння ў горадзе Кельцэ з мясцовай “Каронай”. Каманда, якой кіруе трэнер Міхал Пробеж, напружана працуе. Матчы – амаль кожны трэці дзень, таму што футбалісты змагаюцца таксама ў рамках кваліфікацыі ў Лізе Еўропы.
Кажа брамнік “Ягі” Бартламей Дрангоўскі:
– У нас дастаткова кадраў, і трэнеры могуць выкарыстаць шмат гульцоў, таму гуляць кожныя тры дні не з’яўляецца для нас праблемай. Спадзяюся, што ў Лізе мы паўторым тое, што было ў папярэднім сезоне, альбо палепшым гэты вынік.
Матч з “Каронай” (Кельцэ) пачнецца сёння а палове на 16. А ў чацвер “Ягелонія” (Беласток) выяжджае на Кіпр, каб сустрэцца з “Амоніяй Нікасія”. Гэта будзе другая сустрэча камандаў – першы матч у Беластоку завяршыўся ўнічыю 0:0
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток