У Шатландыі адбыўся матч за «Кубак Аляксандра Івуліна»
У матчы змагаліся каманды шатландскіх дзеячаў культуры і прадстаўнікі беларускай дыяспары.
У Шатландыі адбыўся матч за «Кубак Аляксандра Івуліна».
Гэта беларускі спартовы блогер і журналіст, які быў затрыманы на пачатку чэрвеня і дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Івуліна прызналі палітвязнем.
У матчы змагаліся каманды шатландскіх дзеячаў культуры і прадстаўнікі беларускай дыяспары. Нашыя землякі здабылі ў гэтай гульні перамогу з лікам 11:8.