У Швайцарыі прайшлі выбары прэзідэнта ФІФА
Другога туру не будзе. Прынц Алі лагічна зняў сваю кандыдатуру. Такім чынам Ёзаф Блатэр застаецца прзідэнтам ФІФА.
***
Па выніках першага раўнду галасавання за Блатэра было пададзена 133 голасы, Алі атрымаў падтрымку 73 нацыянальных федэрацый. Яшчэ 3 бланкі былі сапсаваныя. Патрэбныя 2/3 галасоў не набраў аніводны кандыдат. У другім туры ўсё вырашыць простая бальшыня. Праўдападобна, што Блатэр будзе пераабраны.
***
У швайцарскім Цурыху цэлы дзень праходзяць выбары прэзідэнта ФІФА. 65-ы кангрэс ФІФА, адзначаны напярэдадні шэрагам арыштаў высокапастаўленых чыноўнікаў гэтай арганізацыі, выбірае паміж дзвюх кандыдатур – цяперашняга кіраўніка – састарэлага Ёзафа Блатэра, у бок якога толькі лянівы не кінуў закідаў у карупцыі і прадстаўніка Азіяцкай футбольнай структуры прынца Алі.
Онлайн-трансляцыя:
https://www.youtube.com/watch?v=ZX-gu9pdKyg
Беларускае Радыё Рацыя