У Стакгольме Аліна Талай была трэцяй
Беларуска Аліна Талай заняла трэцяе месца на этапе „Брыльянтавай лігі” ў Стакгольме. У забегу на 100 м з бар’ерамі яна паказала вынік 12,55 секунды, саступіўшы 14 сотых рэкорду Беларусі, які нядаўна Талай усталявала ў Аўстрыі.
Перамагла з лепшым вынікам сезона ў свеце Брыяна Макнамі з ЗША — 12,38 секунды.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА