У стане футбольных лідараў без перамен



У трох матчах 21 тура футбольнага чэмпіянату Беларусі тройка лідараў дружна ўзяла па 3 ачкі.

Менскае „Дынама” падоўжыла сумную доўгую серыю „Гомеля” без перамог. На берагах Сожа бела-блакітныя перамаглі 1:0. На 71-й хвіліне здарыўся самастрэл Цесака. 

У нядзелю салігорскі „Шахцёр” прымаў на сваім полі сталічных „Крумкачоў” і дастаткова ўпэўнена выйграў 2:0. Ужо на 9-й хвіліне лік адкрыў Юрый Кавалёў. На 38-й Мікалай Януш, які на гэты раз адгуляў увесь матч у аснове, павялічыў перавагу „кратоў”. Другі тайм галоў не прынёс.

Пазней увечары барысаўскі БАТЭ праштампаваў аналагічную вікторыю над мазырскай „Славіяй”. На 26-й хвіліне вызначыўся Станіслаў Драгун, а на 78-й лік павялічыў форвард Мікалай Сігневіч. Выніковыя 2:0 на карысць чэмпіёна.

Статус-кво на вяршыні турнірнай табліцы захавалася: 

1. „Дынама” Мн-49 2. „Шахцёр”-47 3. БАТЭ-45.

Беларускае Радыё Рацыя