Вера Лапко адмовілася ад працягу барацьбы ў Санкт-Пецярбургу
У Санкт-Пецярбургу на турніры ВТА завяршыўся матч 1/16 фіналу, у якім сустракаліся беларуска Вера Лапко (281) і румынка Жаклін Крысціян (160). У трэцім сэце пры ліку 7:6 (3), 4:6, 1:2 Лапко адмовілася ад працягу барацьбы.
У другой лізе-2021 могуць згуляць 94 каманды
У другой лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі могуць узяць удзел 94 каманды. Практычна вырашана, што ў гэтым сезоне ў Д3 будзе 7 зон (6 абласцей плюс Менск). Да тых, хто застаўся ў трэцім дывізіёне пасля чэмпіянату-2020, дададуцца ўдзельнікі чэмпіянатаў абласцей. Што тычыцца рэгламенту, то спачатку каманды будуць гуляць чэмпіянаты ўнутры сваіх рэгіёнаў, а пераможцы выйдуць у стадыю плэй-оф (фінальны раўнд), дзе будуць змагацца за месца ў першай лізе (Д2), гуляючы па два матчы (дома і на выездзе). Пакуль, праўда, канчаткова не вызначана, колькі каманд за ўсё і ад кожнай зоны ў прыватнасці, выйдуць у накаўт-раўнд, 8 або 16.
Асноўны брамнік „Шахцёра” Максім Малюцін выбыў са строю да канца сезона
Салігорскі „Шахцёр” не зможа разлічваць на дапамогу дасведчанага галкіпера Максіма Малюціна да канца розыгрышу Кубка кіраўніка краіны. Брамнік атрымаў траўму ў другім матчы чвэрцьфінальнай серыі супраць „Хіміка” і завяршыў сезон датэрмінова, – паведамляе hockey.by. У паўфінальнай серыі розыгрышу Кубка кіраўніка краіны „Шахцёр” сустрэнецца з „Гомелем”.
Златан Ібрагімавіч выкліканы ў зборную Швецыі
Нападнік „Мілана” Златан Ібрагімавіч атрымаў выклік у зборную Швецыі, – паведамляе Football Italia. Паводле інфармацыі крыніцы, 39-гадовы форвард трапіў у папярэдні склад нацыянальнай каманды на матчы адбору на ЧС-2022. У „Мілане” пакуль не пацвердзілі, ці атрымаў Ібрагімавіч выклік у нацыянальную каманду. У апошні раз Златан выступаў за зборную Швецыі ў 2016 годзе.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя