У „Ягелоніі” зноў перамога, на гэты раз над „Сілезіяй”



„Ягелонія” не спыняе пераможнае шэсце ў польскай экстралізе. Чарговы матч завяршыўся паспяхова для беластоцкіх футбалістаў – сапернік і заадно гаспадар матчу, каманда „Сілезія” Вроцлаў прапусціла ажно чатыры галы. У браму „Сілезіі” двойчы мяч накіраваў Пжэмыслаў Франкоўскі, па адным мячы забілі эстонец Коста Васільеў ды ўкраінец Тарас Раманчук. Матч завяршыўся з лікам 4–0.

Гаворыць Міхал Пробеж – трэнер беластоцкай „Ягелоніі”:

– Віншую ўсю каманду, бо вельмі добра справіліся. Ад самога пачатку футбалісты былі засяроджаныя на гульны. Мы ведалі моцныя пункты „Сілезіі”, таму з самага пачатку імкнуліся навязаць свой стыль гульні – і гэта атрымалася. Гэта для нас важная перамога.

„Ягелонія” з’яўляецца цяпер лідaрам польскай экстралігі. Беластоцкая каманда пасля дзевяці матчаў у гэтым сезоне заваявала ўжо 19 ачкоў.  Чарговы матч пройдзе 25-га верасня ў Кельцах. Супернікам „Ягі” стане тамтэйшая „Карона”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя