У Зэльве заклалі алею гандбола



У актавай зале СШ № 2 гарадскога пасёлка Зэльва адбылася ўрачыстасць з нагоды 50-годддзя зэльвенскага гандбола. Усіх прысутных шчыра вітаў заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, суддзя рэспубліканскай катэгорыі зэльвенец Леанід Ган. Менавіта ён 50 гадоў таму даў старт гандболу на Зэльвеншчыне.

Яшчэ вясной 1967 года зэльвенскія гандбалісты занялі 2 месца ў Гарадзенскай вобласці. Менавіта тады ў Зэльве адкрылася спартыўная школа з аддзяленнем гандбола. Праз зэльвенскую школу гандбола прайшлі вядомыя ў Еўропе спартсмены Уладзімір Міхута, Валерый Цівунчык, Сяргей Варабей і Мікалай Крамнік.

Падчас святкавання 50-годдзя зэльвенскага гандбола, яго ўдзельнікі правялі жартоўную гульню паміж экс-выхавальнікамі ДЗЮСШ і школьнікамі, якіх сёння трэніруе Міхаіл Міхута. А таксама была закладзена ў Зэльве алея гандбола.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота: zelwa.by