У ЗША трэнер адхілены за перамогу з залішне буйным лікам



Трэнера школьнай каманды па амерыканскім футболе з Лонг-Айленда Роба Шэйвера пакаралі за тое, што яго падапечныя абыгралі сваіх супернікаў з разгромным лікам 61:13, паведамляе ВВС.

У акрузе, дзе знаходзіцца школа Plainedge High, для школьнага спорту існуе так званае правіла неапраўдана буйнога ліку.

Паводле гэтага правіла, трэнеры школьных каманд абавязаны даваць справаздачу перад спецыяльнай камісіяй, калі іх падапечныя перамогуць з разрывам больш за 42 ачкі.

Гэтае правіла дзейнічае ўжо тры гады, яго дэклараваная мэта – выкараніць не спартыўныя паводзіны і пашкадаваць годнасць вучняў, у школах якіх спорт не так добра выкладаецца.

zviazda.by