Удалы дэбют Мікіты Талапілы ў першым для сябе матчы ў КХЛ



Галкіпер Мікіта Талапіла прызнаны найлепшым гульцом па версіі балельшчыкаў у дэбютным для сябе матчы ў КХЛ. „Брамнік адбіў 21 кідок, сярод іх было шмат сэйваў, якія да апошняга пакідалі нас у гульні”, – гаворыцца ў паведамленні твітара „зуброў”. У матчы з рыжскімі аднаклубнікамі „Дынама” прайграла 2:3.

Міхаіл Стэфановіч і Арцём Аносаў вяртаюцца з „Юнацтва” у менскае „Дынама” пасля матчу Лігі чэмпіёнаў

Міхаіл Стэфановіч і Арцём Аносаў, раней камандзіраваныя ў склад „Юнацтва”, вернуты ў менскае „Дынама” напярэдадні матчу чэмпіянату КХЛ з „Йокерытам” з Хельсінкі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце „зуброў”. Міхаіл Стэфановіч і Арцём Аносаў дапамаглі „Юнацтву” ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць фінскай каманды „Пеліканс”. Падапечныя Аляксандра Макрыцкага абыгралі сапернікаў з Лахці. Міхаіл Стэфановіч адзначыўся дублем. Абодва форварда далучацца да „зуброў” ўжо ў сталіцы Фінляндыі.

Сустрэчу Беларусь – Галандыя абслужыць грэцкая брыгада арбітраў

УЕФА назваў суддзяў на адборавы матч чэмпіянату Еўропы-2020 па футболе Беларусь – Нідэрланды, што пройдзе на менскім стадыёне „Дынама” ў нядзелю, 13 кастрычніка. Сустрэчу абслужыць грэцкая брыгада арбітраў: Тасос Сідзіропулас (рэферы), Паліхронас Костарас, Лазарос Дзімітрыадзіс (асістэнты рэферы).

Юныя змагары з пяці краін з’едуцца на турнір памяці Уладзіміра Карвата ў Берасці

XI Міждзяржаўны юнацкі турнір па вольнай і грэка-рымскай барацьбе памяці першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата пройдзе 11-13 кастрычніка ў Берасці. У горад прыедуць каля 200 юных спартоўцаў з Украіны, Польшчы, Расеі, Германіі і розных рэгіёнаў Беларусі. Асноўныя паядынкі пройдуць у лёгкаатлетычным манежы.

Арына Сабаленка кваліфікавалася на малы Выніковы турнір

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (16 ВТА) кваліфікавалася на малы Выніковы турнір WTA Elite Trophy. Спаборніцтвы з прызавым фондам 2 419 844 даляраў пройдуць з 21 па 27 кастрычніка ў кітайскім Чжухае. На турнір таксама кваліфікаваліся Мэдысан Кіз, Джаана Конта, Петра Марціч і Соф’я Кенін.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя