Удалы старт Сасновіч
Беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі раўнд тэніснага турніру ў Будапешце з прызавым фондам 226 750 даляраў. На старце асноўнай сеткі Аляксандра Сасновіч перамагла вопытную 31-гадовую бельгійку Кірстэн Фліпкенс, якая мае 74-е месца ў сусветным рэйтынгу і ў 2013 годзе дабралася да паўфіналу Уімблдона. Беларуска перамагла ў трох партыях з лікам 4:6, 6:4, 6:1. Суперніцай Аляксандры Сасновіч у наступным раўндзе стане францужанка Паўліна Парменцье.
Беларускае Радыё Рацыя
