УЕФА перанёс фінальныя матчы кантынентальных кубкавых турніраў
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) афіцыйна прыняў рашэнне адкласці фіналы еўракубкавых турніраў, якія былі запланаваны на травень 2020 года. У выніку крызісу, выкліканага вірусам COVID-19 у Еўропе, УЕФА адклаў фінал Лігі чэмпіёнаў, які павінен быў адбыцца 30 траўня ў Стамбуле, фінал Лігі Еўропы (27 траўня, Гданьск) і фінал жаночай Лігі чэмпіёнаў (24 траўня, Вена). Рашэнне аб новых датах правядзення вырашальных паядынкаў кантынентальных клубных турніраў прыме рабочая група УЕФА. Раней на год быў перанесены чэмпіянат Еўропы-2020, а таксама фінальныя стадыі Лігі нацый, моладзевы чэмпіянат Еўропы і жаночы чэмпіянат Еўропы, намечаныя на чэрвень-ліпень 2021 года.
БАТЭ арганізуе трансфер балельшчыкаў у Мазыр на матч са „Славіяй”
ФК БАТЭ арганізуе аўтобусны трансфер заўзятараў клуба на выязны матч 2-га тура чэмпіянату Беларусі супраць „Славіі”, які пройдзе ў суботу, 28 сакавіка. Запіс адбываецца праз асабістыя паведамленні ў групе БАТЭ “Вконтакте”.
CHL, у якой выступаюць 11 беларусаў, адмовілася ад ідэі правядзення плэй-оф
Плэй-оф CHL і розыгрыш Мемарыяльнага кубка адменены з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса, – паведамляе прэс-служба лігі. Розыгрыш Мемарыяльнага кубка павінен быў адбыцца з 22 па 31 траўня. У турніры бяруць удзел чатыры каманды – каманда-гаспадар спаборніцтваў і пераможцы трох ліг – Хакейнай лігі Антарыа (OHL), Галоўнай юніёрскай хакейнай лігі Квебека (QMJHL) і Заходняй хакейнай лігі (WHL). Трафей не будзе разыграны ўпершыню за 102 гады. У CHL выступае 11 беларусаў.
Хакеісты „Нёмана” і „Шахцёра” правядуць сёмы матч паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта
Хакеісты гарадзенскага „Нёмана” і салігорскага „Шахцёра” правядуць сёмы матч паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта. Гульня пройдзе ў гарадзенскім Лядовым палацы спорту і пачнецца ў 19.30. Першым фіналістам Кубка Прэзідэнта стала менскае „Юнацтва”, якое ў серыі з пяці сустрэч перамагло „Дынама-Маладзечна” (4:1).
Беларускае Радыё Рацыя