Уімблдон: Азаранка ідзе далей, Сасновіч выбыла
Вікторыя Азаранка дастаткова ўпэўнена прайшла ў трэці круг Уімблдону. У другім раўндзе беларуска (на сёння 23-я ракетка свету) адолела бельгійку Кірстэн Фліпкенс у двух сетах – 6:3, 6:3. Фліпкенс зараз 96-ы нумар WTA.
Наступнай суперніцай Азаранкі стане прадстаўніца Францыі Крысціна Младэнавіч (38-я ракетка свету).
А вось іншая беларуска Аляксандра Сасновіч была змушана спыніць свой выступ у адзіночным разрадзе. У другім крузе яна саступіла Зарыне Дыяс з Казахстану – 5:7, 1:6. Сёння свой матч другога раўнду правядзе яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова.
Беларускае Радыё Рацыя