Украіна на футбольным Еўра дамаглася першай вікторыі



На футбольным Еўра працягваецца групавы турнір. Дружына Украіны ў другім туры ў Бухарэсце сустрэлася з камандай Паўночнай Македоніі і перамагла з лікам 2:1. Гэта першая вікторыя Украіны ў фінальных турнірах чэмпіянатаў Еўропы.

Першы тайм укріанцы правялі з пазіцыі сілы і дапамагліся заслужаных двух галоў – вызначыліся лідара атакі Андрэй Ярмоленка і Раман Ярэмчук.

Другая палова сустрэчы сталася нейкай анамальнай. Македонцы скарацілі розніцу ў ліку пасля пенальці. Першы удар Эзгьяна Аліёскі галкіпер Бушчан адбіў, але на дабіванні ўжо нічога не мог зрабіць.

Бліжэй да канца матча ўкраінцы пасля прагляду VAR таксама атрымалі права на крыху недарэчны 11-мятровы, аднак Руслан Маліноўскі не змог абхітрыць брамніка Паўночнай Македоніі.

Наўрад ці дргугую палову сустрэчы Украіна можа залічыць сабе ў актыў, але ўрэшце гістарычная перамога дасягнутая! Да гэтага было 6 паразаз запар.

Позна ўвечары ў гэтым квартэце спаборнікаў сустрэнуцца каманды Нідэрляндаў і Аўстрыі. Пакуль гэтыя зборныя і Украіна маюць па 3 ачкі. Македонія без пунктаў.

Беларускае Радыё Рацыя