Украінцы і расейцы вырашылі згуляць у валейбол у Менску



Украінскі „Лакаматыў” і расейскі „Факел” дамовіліся правесці матчы ў Менску.

Чвэрцьфінальныя матчы валейбольнага Кубка выкліку паміж харкаўскім „Лакаматывам” і „Факелам” з Новага Урэнгоя пройдуць на нейтральнай пляцоўцы. Прадстаўнікі каманд дамовіліся правесці абодва паядынку ў Мінску. Пра гэта паведамляе korrespondent.net.

Месцам правядзення сустрэч стане „Чыжоўка-Арэна”. Матчы пройдуць 17 і 18 лютага.