Уладзімір Базанаў пра вышэйшую лігу: Мы працягваем, ніякіх паўз
Кіраўнік Беларускай федэрацый футбола Уладзімір Базанаў пасля перамогі БАТЭ над берасцейскім „Дынама” у фінале Кубка Беларусі заявіў, што чэмпіянат краіны на фоне пандэміі каронавіруса будзе працягвацца ў стандартным рэжыме. «Мы працягваем, ніякіх паўз. У нас няма для гэтага падстаў. Мы разаслалі, далі рэкамендацыі сумесна з РНПЦ Спорту, як павінны працаваць у камандах у гэтай сітуацыі. Таму працягваем, рыхтуемся да 11-га тура – сказаў Базанаў у праграме „На грані фолу. Футбольны агляд” на „Беларусь 5”.
„Нёман” заключыў дамову аб стратэгічным партнёрстве з клубам „Ашмяны” – БГУФК
„Нёман” і „Ашмяны”-БГУФК заключылі дамову аб стратэгічным партнёрстве. „Наша партнёрства з „Нёманам” з’яўляецца новым крокам у развіцці дзвюх каманд і адкрывае новыя магчымасці. Сёння ў абодвух клубах рэалізуецца маштабная сацыяльная праграма па прыцягненню падрастаючага пакалення да актыўнага ладу жыцця і выконваюць функцыі аздараўлення дзяцей і моладзі. Юныя спартоўцы займаюцца футболам у СДЮШАР, сярод іх каля 150 дзяўчат”, – распавёў дырэктар клуба Максім Матукевіч.
Ілля Камбовіч пяройдзе з „Шахцёра” у „Гомель”
Форвард „Шахцёра” Ілля Камбовіч пяройдзе ў „Гомель”. У мінулым рэгулярным сезоне хакеіст набраў 29 (10 + 19) ачкоў у 42 гульнях, а ў плэй-оф дадаў 6 (3 + 3) ачкоў у 16 паядынках. 31-гадовы ўраджэнец Яраслаўля амаль усю кар’еру правёў у Салігорску. У яго актыве адна перамога ў Кубку прэзідэнта і тры срэбра ў складзе „Шахцёра”, адзначае belarushockey.com.
Арцём Каралёк і Барыс Пухоўскі могуць увайсці ў All-star Team гандбольнай Лігі чэмпіёнаў
Два беларускія гандбалісты ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў на трапленне ў сімвалічную зборную – All-star Team – Лігі чэмпіёнаў, якая яшчэ не завяршылася. Сярод намінантаў на лепшага гульца на пазіцыі лінейнага беларус Арцём Каралёк, які выступае за польскі „Вівэ” з Кельцэ. Гандбалісты „Вівэ” занялі 3-е месца ў групе В, прабіўшыся ў 1/8 фіналу галоўнага кантынентальнага турніру. На групавым этапе Арцём Каралёк закінуў 52 мяча. Таксама ў ліку прэтэндэнтаў на трапленне ў сімвалічную зборную беларускі разыгрываючы ўкраінскага „Матора” з Запарожжа Барыс Пухоўскі. Ён закінуў 74 мяча, але гэта не дапамагло чэмпіёнам Украіны трапіць у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
Беларускае Радыё Рацыя