Уладзімір Ігнацік выйшаў у 1/8 фіналу на турніры ў Кітаі
Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (249-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пераможна стартаваў на турніры серыі „Чэленджэр” у кітайскім Сучжоу.
У паядынку 1/16 фіналу беларус упэўнена перайграў у двух сэтах партугальца Гансала Алівейру (286) – 6:3, 6:2. У барацьбе за выхад у чвэрцьфінал сапернікам Уладзіміра Ігнаціка будзе аўстраліец Эндру Харыс (300), які адолеў сёння канадца Брэйдэна Шнура (109) – 6:4, 6:7 (2:7), 7:6 (8:6).
Сёння вечарам, 20 сакавіка, беларускія тэнісісты стартуюць на прэстыжным турніры ў амерыканскім Маямі. У 1/64 фіналу мужчынскіх спаборніцтваў Ілья Івашка (110) сустрэнецца з італьянцам Томасам Фабіяна (90). У жанчын першай з квартэта беларусак на корт выйдзе Вікторыя Азаранка (46), якая згуляе са славачкай Дамінікай Цыбулкавай (35).