Уладзімір Клічко чакае суперніка



Наступным супернікам чэмпіёна свету па боксе ў суперцяжкай вазе па версіях IBF, WBA, WBО і IBO ўкраінца Уладзіміра Клічко ў рамках абавязковай абароны тытула Сусветнай баксёрскай арганізацыі (WBO) стане пераможца паядынку двух брытанскіх баксёраў –  Дэрэка Чысоры і Тайсана Ф’юры. Бой-рэванш паміж Чысорам і Ф’юры пройдзе 29 лістапада ў Лондане. Папярэдняя сустрэча баксёраў адбылася ў 2011 годзе. Тады Ф’юры перамог апанента па ачках, але ад бою з Клічко адмовіўся. Як адзначае прэс-служба Клічко, у парадку чарговасці Уладзіміру, хутчэй за ўсё, трэба будзе правесці спачатку абавязковую абарону па лініі WBA. Таксама не варта забываць пра жаданне ўкраінскага чэмпіёна правесці аб’яднаўчы бой з уладальнікам пояса WBC.

Беларускае Радыё Рацыя