Уладзімір Клічко сыходзіць з бокса



Тытулаваны ўкраінскі баксёр Уладзімір Клічко завяршае сваю спартовую кар’еру.

Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Bild.

„Уладзімір Клічко (41) скончыў сваю баксёрскую кар’еру па інфармацыі SPORT BILD. Такім чынам, матч-рэванш супраць Джошуа (27) не адбудзецца”, – гаворыцца ў артыкуле.

Адпаведную заяву зрабіў на сваім афіцыйным youtube-канале і сам Клічко. Ён сказаў, што завяршае кар’еру баксёра.

pravda.com.ua