Уладзімір Самсонаў не паедзе на Гульні ў Токіа
Беларус Уладзімір Самсонаў не паедзе на Алімпіяду. 45-гадовы спартовец так і не змог аднавіцца пасля траўмы. Самсонаў быў адзіным прадстаўніком беларускай каманды па настольным тэнісе, які адабраўся на Гульні. Гэта маглі быць яго 7-е алімпійскія гульні.
Ілля Івашка „усухую” прайграў 9-й ракетцы свету Матэа Берэціні
Беларус Ілья Івашка саступіў 9-й ракетцы свету італьянцу Матэа Берэціні ў матчы 1/8 фіналу „Уімблдона” – 4:6, 3:6, 1:6. Трапленне ў 1/8 фіналу турніру стала лепшым дасягненнем у кар’еры Івашка. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка перамагла Алену Рыбакіну з Казахстана ў матчы 1/8 фіналу „Уімблдона” – 6:3, 4:6, 6:3. Наступнай саперніцай беларускі, якая ўпершыню прабілася ў чвэрцьфінал турніру „Вялікага шлема”, 6 чэрвеня стане Онс Жабер з Туніса (24 ВТА).
Іван Драздоў пакінуў менскае „Дынама”
Іван Драздоў пакінуў менскае „Дынама”. Кантракт з нападнікам скасаваны па пагадненні бакоў, паведамляе афіцыйны сайт „зуброў”. У мінулым сезоне форвард згуляў за „Дынама” 14 матчаў без набраных ачкоў. Затым быў камандзіраваны ў „Юнацтва”, дзе правёў у агульнай складанасці 20 гульняў і зарабіў 12 (4+8) балаў, стаўшы чэмпіёнам Беларусі.
Беларускія юніёры выйгралі чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў Германіі
Беларускія юніёры выйгралі чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе, які завяршыўся ў Германіі. Тры бронзы – у дзяўчат. Вызначыліся Аліна Максімава (65 кг), Аліна Міклашэўская (68 кг) і Ксенія Дзібук (76 кг). Яшчэ адзін бронзавы медаль на рахунку прадстаўнікоў грэка-рымскай барацьбы. У вагавой катэгорыі 97 кг вызначыўся Павел Глінчук.
Серхіа Рамас ўзгадніў ўмовы асабістага кантракту з „ПСЖ”
Былы капітан „Рэала” Серхіа Рамас працягне кар’еру ў „ПСЖ”, паведамляе Le Parisien. Бакі ўжо ўзгаднілі ўмовы кантракту. Раней з’яўлялася інфармацыя, што 35-гадовы іспанец падпіша пагадненне з парыжанамі да 2023. Кантракт іспанца з „Рэалам” падыходзіць да завяршэння. Паколькі бакі прынялі рашэнне яго не падаўжаць, то футбаліст пакіне Мадрыд на правах вольнага агента.
Беларускае Радыё Рацыя