Уладзімір Самсонаў па-ранейшаму „у форме”
Беларус Уладзімір Самсонаў перамог на старце чэмпіянату свету па настольным тэнісе ў нямецкім Дзюсельдорфе. Вядучы беларускі гулец пасеяны на турніры пад 12-м нумарам з 96 удзельнікаў. У першым раўндзе Уладзімір Самсонаў упэўнена перайграў Янь Ксінюя, які прадстаўляе Азербайджан, – 4:0. Аляксандр Ханін, які прабіўся ў асноўную сетку з кваліфікацыі, саступіў прадстаўніку Кітая Лін Гаоюань – 0:4. У жаночай частцы спаборніцтваў беларуска Вікторыя Паўловіч выйграла ў першым матчы ў Толіу Айкацерыні з Грэцыі – 4:0. Аліна Арлоўская прайграла Ду Хо Кхем з Кітая – 0:4.
Чэмпіянат свету па настольным тэнісе працягнецца ў Дзюсельдорфе да 5 чэрвеня.
Беларускае Радыё Рацыя