Уладзімір Самсонаў пазмагаецца за выхад у васьмёрку



У нямецкім Дзюсельдорфе працягваецца чэмпіянат свету па настольным тэнісе. Беларускі прадстаўнік Уладзімір Самсонаў без праблемаў прайшоў 1/16-ю фінала. На гэтай стадыі ён адолеў грэка Гіёніса Панагіёціса – 4:0 (6, 5, 7, 5).  Самсонаў літаральна разграміў суперніка.

3 чэрвеня, у суботу, Самсонаў пазмагаецца з паўднёвакарэйцам Лі Сан Су за выхад у чвэрцьфінал.

Беларускаму дуэту Уладзімір Самсонаў-Павел Платонаў, на жаль, не ўдалося выйсці ў паўфінал парнага разраду чэмпіянату. У чвэрцьфінале беларусы саступілі ў чатырох партыях японскай маладой пары.

Беларускае Радыё Рацыя