Уладзімір Самсонаў стаў другім на Кубку Еўропы
Бліскуча выступіў на чарговым Кубку Еўропы па настольным тэнісе беларус Уладзімір Самсонаў. Легенда айчыннага тэнісу дайшоў ажно да фіналу. Турнір праходзіў у швайцарскім горадзе Мантро.
Праўда, у вырашальным матчы Самсонаву зусім крыху забракла ўдачы, каб узяць тытул. У вырашальнай сёмай партыі паядынку з прадстаўніком Нямеччыны Дзмітрыем Аўчаровым беларус меў два матч-болы, але не здолеў выйграць апошняе ачко. У выніку прыкрая параза ў фінале – 3:4.
Дзмітрый Аўчароў (Германія) – Уладзімір Самсонаў – 4:3 (6:11, 11:8, 11:3, 14:16, 6:11, 11:7, 12:10).
Беларускае Радыё Рацыя
